Інвентар НКС
Вобласць:
Раён:
Культура беларускай дудыШыфр (у Дзяржаўным спісе): 83БЛ000170, 23БЛ000171, 33БЛ000178, 43БЛ000172, 53БЛ000173, 63БЛ000174, 73БЛ000175
Дата ўключэння: 30/05/2023
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 22.05.2023 № 04-01-02/4. Пастанова Міністэрства культуры ад 30.05.2023 № 80. Minutes of the Belarusian Republican Scientific and Methodological Council on Historical and Cultural Heritage' meeting, 22.05.2023 № 04-01-02/4. Resolution of the Ministry of Culture of the Republic of Belarus of 30.05.2023 № 80.
Шыфр (у Інвентары): НКС-20231227/2-Б, НКС-20231227/1-Б, НКС-20230420/2-Б, НКС-20230420/4-Б, НКС-20230420/5-Б, НКС-20230420/6-Б, НКС-20230420/7-Б
Звесткі аб адказнасці адносна НКСКуратар:
Галоўнае упраўленне культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Адрас: г. Мінск, вул. Энгельса, 4; Выяўленне элементаў НКСНазва: Культура беларускай дуды Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт): Дуда, дударства Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы): Супольнасць складаецца з асобных музыкаў-аматараў і прафесіяналаў, майстроў па вырабе дуды, аматарскіх калектываў мастацкай творчасці, экспертаў, аматараў, якія цікавяцца гісторыяй і традыцыйнай культурай Беларусі, работнікаў рэгіянальных устаноў культуры. У ліку калектываў, устаноў і аб'яднанняў, звязаных з элементам, – народны сямейны ансамбль “Жывіца”, фальклорныя ансамблі “Гасцінец”, “Самагуды”, “Маладзечанскія дударыкі”, ансамбль старажытнай музыкі “Рарог” (Мінская вобласць), фальклорны», этна-група «Пан музыка» (Віцебская вобласць), фальклорны ансамбль «Найгрыш» (Гомельская вобласць), абласныя цэнтры народнай творчасці, студэнцкае этнаграфічнае таварыства Арэол распаўсюджвання:
Кароткае апісанне элемента: Культура беларускай дуды ўяўляе яскравую з'яву ў жыцці сучаснай Беларусі. Яна ўспадкоўвае гістарычную традыцыю і праяўляецца ў разнастайных формах, ведах і практыках. Яны ўключаюць сам інструмент, яго выраб, выканальніцтва, навучанне, тэрміналогію, народныя звычаі і фальклор. Дуда – духавы музычны інструмент, роднасны ўсходне-еўрапейскім дудам. Беларуская дуда адрозніваецца ад дудаў іншых краін асаблівасцямі канструкцыі; да адметных прыкмет адносяцца таксама музычны рэпертуар для дуды і стыль выканання. У больш раннія часы дуда была ўключана ў найважнейшыя сферы жыцця традыцыйнага грамадства і карысталася вялікай папулярнасцю. Цікавасць да беларускай дуды значна ўзмацнілася ў 1980-я гады. Сёння гэтая традыцыя падтрымліваецца намаганнямі супольнасці і дзяржавы. Выраб дуды ажыццяўляецца майстрамі на аснове шматгадовага досведу. Музыкі ў рэгіёнах практыкуюць розныя формы выканання народных мелодый на дудзе, лічаць сябе носьбітамі і прадаўжальнікамі даўняй традыцыі. Веды і навыкі, звязаныя з культурай дуды, транслююцца праз розныя навучальныя практыкі, выданні навуковых даследаванняў і навучальных дапаможнікаў. Пры гэтым дуда актыўна ўключаецца ў кантэкст сучаснай музычнай культуры, для яе ствараецца арыгінальны рэпертуар, яна выкарыстоўваецца ў такіх напрамках, як рок, джаз і іншых. У сучасным жыцці Беларусі гучанне дуды стала неад'емнай часткай розных культурных мерапрыемстваў, якія праводзяцца як на рэгіянальным узроўні, так і ў маштабах краіны Ідэнтыфікацыя і апісанне элементаКатэгорыя элемента: Выканальніцкія мастацтвы » Музыка Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам: Веды і навыкі, звязаныя з культурай беларускай дуды, перадаюцца сёння рознымі спосабамі. 1) Вусны спосаб, які найбольш адпавядае народнай традыцыі. Ён выкарыстоўваецца ў справе выраба дуды, калі перадача ведаў і навыкаў ажыццяўляецца індывідуальна, ад майстра да вучня. Такім жа спосабам адбываецца авалоданне навыкамі і ведамі ў ігры на дудзе, якое мяркуе навучанне па слыху, з паказу. 2) Пісьмовы спосаб, які ўключае практыку навучання ігры на дудзе па нотах у адукацыйных установах, стварэнне методык навучання, стварэнне і распаўсюджванне праз друкаваныя выданні музычнага рэпертуару, ігру на дудзе музыкаў з музычнай адукацыяй у рамках прафесійнай дзейнасці акадэмічных калектываў Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі: Культура беларускай дуды мае вялікае значэнне для супольнасці, бо: садзейнічае ідэнтыфікацыі супольнасці музыкаў з адпаведнай гістарычнай традыцыяй і ўсведамленню яе пераемнасці; дае ўяўленне пра жыццё і культурныя традыцыі продкаў беларусаў; з'яўляецца сродкам гістарычнага, нацыянальнага, эстэтычнага выхавання і духоўнага развіцця грамадства; з'яўляецца актуальнай сферай праяўлення творчага патэнцыялу ўдзельнікаў супольнасці; садзейнічае папулярызацыі беларускага фальклору; паглыбляе веды і ўяўленні пра багацце і разнастайнасць традыцыйнай беларускай культуры як часткі сусветнай культурнай спадчыны Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента: УА "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў", ДУК “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”, ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”, ДУК “Гомельскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”, ДУК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”, ДУК “Мінскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”, РМГА "Студэнскае этнаграфічнае таварыства" Паходжанне элемента: Паводле пісьмовых крыніц, вядома, што дуда існавала на Беларусі з канца 15 ст., паводле археалагічных – магла бытаваць на Віцебшчыне ўжо ў канцы 13 ст. Глыбокая сувязь інструмента з абрадавымі практыкамі і архаічнымі ўяўленнямі беларусаў ускосна сведчыць аб яго больш даўнім паходжанні. Гістарычным арэалам распаўсюджання культуры дуды з’яўляецца Віцебшчына, паўночна-заходняя і ўсходняя частка Міншчыны, паўночная частка Гродзеншчыны. У час свайго натуральнага бытавання, асабліва ў другой палове XIX – пачатку ХХ стст., фіксуецца надзвычай вялікая папулярнасць дуды, якая выкарыстоўвалася на сямейных і каляндарна-абрадавых святах, ігрышчах і кірмашах, для суправаджэння танцаў, песень. Да гэтага ж часу адносяцца падрабязныя апісанні канструкцыі інструмента, а таксама ролі дудара ў вясковай абшчыне. Аднак ужо ў канцы ХІХ ст. дудары пачынаюць сустракацца ўсё радзей. Пачынаючы з ХХ ст., дуда выцясняецца больш “моднымі” на той час скрыпкамі, кларнетамі, гармонікамі і амаль знікае ў сярэдзіне ХХ ст. У 1970-я гады ХХ ст. музычнымі майстрамі і выканаўцамі-аматарамі стала праводзіцца праца па адраджэнню дуды, вяртанню яе ў мастацкую практыку. Дзякуючы намаганням А. Лася, У. Пузыні, У. Грома і іншых музыкаў і майстроў беларуская дуда пачала аднаўляцца. Асновай для адраджэння дударскай традыцыі сталі этнаграфічныя фіксацыі ХІХ-ХХ стст. (М. Нікіфароўскі, Е. Раманаў і інш.). З цягам часу ў Беларусі з’явіліся і іншыя майстры, якія сфарміравалі свае майстэрскія школы, з’явіліся дудары, якія ладзяць дударскія фэсты і танцавальныя вечарыны, даследчыкі пачалі публікаваць навуковыя артыкулы і манаграфіі Стан бытавання: развіццё ці распаўсюджванне Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент: Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца: Беларуская, руская Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента: Дуда, матэрыялы і інструменты для яе вырабу Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента: Традыцыйныя найгрышы, песні, танцы Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці: Веды і навыкі, звязаныя з культурай беларускай дуды, перадаюцца сёння рознымі спосабамі. 1) Вусны спосаб, які найбольш адпавядае народнай традыцыі. Ён выкарыстоўваецца ў справе выраба дуды, калі перадача ведаў і навыкаў ажыццяўляецца індывідуальна, ад майстра да вучня. Такім жа спосабам адбываецца авалоданне навыкамі і ведамі ў ігры на дудзе, якое мяркуе навучанне па слыху, з паказу. 2) Пісьмовы спосаб, які ўключае практыку навучання ігры на дудзе па нотах у адукацыйных установах, стварэнне методык навучання, стварэнне і распаўсюджванне праз друкаваныя выданні музычнага рэпертуару, ігру на дудзе музыкаў з музычнай адукацыяй у рамках прафесійнай дзейнасці акадэмічных калектываў Пагрозы для існавання і перадачы элемента: Ключавыя словыДуда, беларуская дуда, дударства, дудары, дударская музыка Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКАДакументы, звязаныя з элементамЭкспертнае заключэнне_А.В.Сурба.pdf Экспертнае заключэнне_А.В.Сурба.pdfЭкспертнае заключэнне_М.І.Казловіч.pdf Экспертнае заключэнне_М.І.Казловіч.pdfНавуковая апрацоўка_К.А.Радзівілава.pdf Навуковая апрацоўка_К.А.Радзівілава.pdfВідэафіксацыяThe Culture of Belarusian Duda.mp4 |