У дрыбінскіх вёсках лапці насілі з глыбокай даўніны амаль да сярэдзіны XX ст. Амаль у кожнай вёсцы яшчэ ёсць жыхары, якія насілі лапці ў свой час, але тэхналогіяй пляцення ўжо не валодаюць. Захоўваюць гэта старажытнае майстэрства ў вв. Абраімоўка, Жавань, Кароўчына.
Пляценне лапцей – традыцыйнае рамяство, якое было распаўсюджана на ўсёй тэрыторыі Дрыбінскага раёна. Сёння лапці страцілі сваё функцыянальнае прызначэнне як абутак. Між тым, інтарэс да іх усё больш узрастае. Лапці – адзін з ...