Культура беларускай дуды з’яўляецца комплекснай нематэрыяльнай каштоўнасцю, якая ўключае веды і навыкі, звязаныя з вырабам і выкарыстаннем музычнага інструмента адпаведнага традыцыйным узорам, што здаўна бытавалі на тэрыторыі Беларусі, музычна-інструментальнае выканальніцкае мастацтва, якое грунтуецца на традыцыйным рэпертуары дудовай музыкі і паступова ўключае больш сучасныя найгрышы, разнастайныя формы культурных практык з удзелам дудароў – музыкаванне падчас традыцыйных каляндарных і грамадскіх святаў; кірмашоў, фестываляў, вечарын традыцыйных танцаў, канцэртаў і іншых урачыстых падзей, а таксама сакральна-міфалагічныя ўяўленні, звязаныя ...
На Гродзеншчыне дударская музыка фіксуецца з ХVI–ХVII стст. у гістарычных звестках (запісы іезуіта Філіпа Аўрыля 1687–1689 гг.) і іканаграфічных звестках (гравюры Олафа Магнуса 1555 г.) пра ўладанні князёў Радзівілаў і іх т.зв. Смаргонскую акадэмію (XVII cт.). Найбольш ранняе літаратурнае апісанне беларускай дуды адносіцца да сярэдзіны XIX стагоддзя: “Дуда – духавы музычны інструмент, звычайна ўласнага вырабу граючага, ёсць не што іншае як пашыты са скуры даўгаваты пузыр, велічынёю з самага вялікага гусака і амаль ...
Дуда – беларускі народны духавы язычковы інструмент. Паводле пісьмовых крыніц, дуда вядома на Беларусі з канца 15 ст. (паводле археалагічных матэрыялаў, дуда магла бытаваць на Віцебшчыне ўжо ў канцы 13 ст.). Згодна з этнаграфічнымі даследаваннямі М.Нікіфароўскага і Е.Раманава дуда была пашырана на тэрыторыі Віцебскай, частцы Віленскай і некаторых паўночна-заходніх і ўсходніх паветах Мінскай губерняў. Дуда была вельмі папулярным музычным інструментам, выкарыстоўвалася для суправаджэння танцаў, песень і прыпевак, на сямейных і каляндарных абрадавых святах, ігрышчах ...
Музычна-інструментальная традыцыя Смаргонскага раёна – ўзор рэпрэзентацыі народнага музычна-інструментальнага выканальніцтва Гродзенскага Панямоння з тыповымі стылістычнымі характарыстыкамі. Народная музыка гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна фарміравалася ва ўзаемадзеянні з культурнымі плынямі суседніх рэгіёнаў і пад уплывам гістарычных падзей XX ст. Элемент складаецца з комплекса ўменняў і навыкаў ансамблевага выканальніцтва ў складзе капэлы традыцыйнай траістай музыкі (падбор музычнай партыі па слыху, дакладнае пачуццё рытму, свабоднае валоданне інструментам і музычнай імправізацыяй і інш.), музычна характэрнага мясцовага рэпертуару танцавальнай і абрадавай ...