Цыкл тэлеперадач пра майстэрства саломапляцення зняты на канале Беларусь 3

Цыкл тэлеперадач пра майстэрства саломапляцення зняты на канале Беларусь 3

01.12.2022

У пачатку 2020 г. беларускім мастацкім практыкам саломапляцення быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а ў пачатку 2021 года пададзена прапанова ў ЮНЕСКА аб уключэнні элемента НКС “Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство і уменні” ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Прапанова Рэспублікі Беларусь была разгледжана на XVIII сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны і 1 снежня 2022 года беларускае саломапляценне было ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Намінацыйны відэафільм Straw weaving of Belarus arts craft and skills можна паглядзець на беларускіх і міжнародных інфармацыйных рэсурсах. 

У Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь мастацкія практыкі саломапляцення - гэта комплексная каштоўнасць, якая складаецца з сямі адметных рэгіянальных практык, што вылучаюцца ў кожнай вобласці і г. Мінску. Тэлеканалам Беларусь 3 на працягу двух апошніх гадоў зняты шэраг відэафільмаў, прысвечаных мясцовым традыцыям салопомапляцення ў цыкле тэлепраграм “Жывая спадчына”.

Запрашаем да знаёмства з беларускім мастацтвам саломапляцення і супольнасцямі майстроў з розных рэгіёнаў нашай краіны:

Мастацкія практыкі саломапляцення Брэсцкай вобласці | ЖЫВАЯ СПАДЧЫНА

Мастацкія практыкі саломапляцення Віцебскай вобласці | ЖЫВАЯ СПАДЧЫНА

Мастацкія практыкі саломапляцення Гомельскай вобласці | ЖЫВАЯ СПАДЧЫНА

Мастацкія практыкі саломапляцення Магілёўскай вобласци | ЖЫВАЯ СПАДЧЫНА

Мастацкія практыкі саломапляцення Мінскай вобласці | ЖЫВАЯ СПАДЧЫНА

Мастацкія практыкі саломапляцення Мінска | ЖЫВАЯ СПАДЧЫНА

Больш спасылак на відэаматэрыялы па тэме ў артыкуле Беларускае майстэрства саломапляцення ў тэлерэпартажах


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.