Навіны
10/06/2022
Група павышэння кваліфікацыі «Вывучэнне, захаванне і выкарыстанне нематэрыяльнай культурнай спадчыны»
У Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» з 6 па 10 чэрвеня прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі «Вывучэнне, захаванне і выкарыстанне нематэрыяльнай культурнай спадчыны» для кіруючых работнікаў і спецыялістаў арганізацый культуры, абласных, раённых гарадскіх выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, адказных за ахову гісторыка-культурнай спадчыны
|
|
|
|
10/05/2022
Як танцавальныя конкурсы сталіся лепшай формай захавання традыцыйнага танцавальнага майстэрства
Пасля вымушанага двухгатовага перапынку сустрэча ўдзельнікаў фальклорных калектываў на VI адкрытым конкурсе беларускіх народных танцаў “Ветразь”, які прайшоў у Мінскім дзяржаўным палацам дзяцей і моладзі, была надзвычай цёплай і радаснай. Вельмі пацешыла геаграфія ўдзельнікаў. Сёлета ўзнагароды падзялілі ўдзельнікі калектываў з розных мясцін Беларусі – Слуцкага і Барысаўскага раёнаў Мінскай вобласці, Гомельскага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці, Віцебскага і Ушацкага раёнаў Віцебскай вобласці, Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці і г. Мінска
|
04/05/2022
Рэспубліканскі фестываль-конкурс праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”
Заключныя мерапрыемствы II Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” прайшлі 27 - 28 красавіка 2022 года ў Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Фестываль быў накіраваны на далучэнне дзяцей і моладзі да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэнне рэгіянальных народных традыцый і развіццё дзіцячай даследчай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва. Конкурс аб’яднаў дзяцей, педагогаў, бацькоў у агульнай справе вывучэння, аднаўлення і асэнсавання традыцый і культурных здабыткаў нашай радзімы!
|
|
|
|
|
|
|
|
|