Навіны

RSS
Школа фалькларыстаў Віцебскай вобласці працягвае работу ў Чашніцкім раёне 19/06/2023 Школа фалькларыстаў Віцебскай вобласці працягвае работу ў Чашніцкім раёне

Школа фалькларыстаў ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“ працягвае сваю дзейнасць. Больш за 30 спецыялістаў па фальклору з 14 раёнаў Віцебскай вобласці сталі ўдзельнікамі другой яе часткі, якая прайшла 12 чэрвеня ў Чашніцкім раёне

Свята фальклору ў Калінкавічах: акцэнт на “сваё”! 10/05/2023 Свята фальклору ў Калінкавічах: акцэнт на “сваё”!
Адкрытае свята народных традыцый “Крыніцы-Фэст” прайшло 22 красавіка ў Калінкавічах Гомельскай вобласці. У яго межах адбыліся адразу тры імпрэзы: адкрытая выстава выданняў па народных традыцыях “Ключы-Фэст”, адкрыты конкурс фальклору “Фолк-Фэст” і ХІ абласны конкурс выканаўцаў народных бытавых танцаў “Танц-Фэст “Вытокі”
Адкрыты конкурс народнага вакальна-інструментальнага мастацтва “Згукі мінуўшчыны” трэці раз прайшоў у Мінску 03/05/2023 Адкрыты конкурс народнага вакальна-інструментальнага мастацтва “Згукі мінуўшчыны” трэці раз прайшоў у Мінску
У Мінску на базе сярэдняй школы № 226 13 красавіка прайшоў ІІІ адкрыты конкурс беларускага народнага вакальна-інструментальнага выканальніцтва “Згукі мінуўшчыны”. Яго арганізатарамі і заснавальнікамі сталі ўпраўленне па адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска, ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь”, а таксама ГА “Беларускі фонд культуры” 
У Лепельскім раёне прайшоў абласны семінара-практыкум ”Фальклорныя традыцыі ў сучасным асяроддзі. Беларуская танцавальная спадчына“ 20/04/2023 У Лепельскім раёне прайшоў абласны семінара-практыкум ”Фальклорныя традыцыі ў сучасным асяроддзі. Беларуская танцавальная спадчына“
Больш за 170 чалавек сталі ўдзельнікамі адкрытага абласнога семінара-практыкума ”Фальклорныя традыцыі ў сучасным асяроддзі. Беларуская танцавальная спадчына“, які адбыўся 18 красавіка 2023 года ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Мерапрыемства праводзілася з мэтай папулярызацыі, аднаўлення і захавання беларускіх побытавых танцаў, развіцця фальклорнага руху, стварэння новых і падтрымцы дзейнасці існуючых фальклорных калектываў Віцебскай вобласці і іншых абласцей Рэспублікі Беларусь
22/02/2023 Пачала работу Школа фалькларыстаў Віцебскага абласного метадычнага цэнтра народнай творчасці

Школа фалькларыстаў, арганізаваная дзяржаўнай установай ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“, распачала работу 20 лютага цікавымі сустрэчамі, майстрам-класам па традыцыйных масленічных спевах Віцебшчыны і праглядам абрадавай гульні на Масленку ў Гарадоцкім раёне

27/01/2023 Этнавандроўкі на Каляды: незвычайны Шчадрэц у Рычоўскай школе

Сёлета спецыялістам ІПКіПК БДУКМ, якія займаюцца пытаннямі аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, давялося наведаць Жыткавіцкі раён напярэдадні Шчодрага вечара, пабываць разам з гуртом шчадроўшчыкаў на свяце ў Рычоўскай сярдняй школе і пабачыць шмат цікавых падыходаў да арганізацыі традыцыйнага святкавання