Саломапляценне Беларусі ўключана ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва!![]() На пасяджэннні XVII сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны 1 снежня 2022 года прынята рашэне аб уключэні элемента НКС “Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамёствы і навыкі” (Straw weaving in Belarus, art, craft and skills) ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва! Сучаснае мастацтва саломапляцення ў Беларусі заснавана на народных традыцыях і пастаянна ўзбагачаецца новымі творчымі дасягненнямі. Мастацтвазнаўцы адзначыць высокі дэкаратўына-мастацкі узровень вырабаў выбітных майстоў, якія ў большасці выпадкаў выкарыстоўваюцца як творы мастацтва. Характэрна індывідуальнасць творчага почырку большасці майстроў, работы якіх вылучаюцца характэрнымі аўтарскімі прыкметамі і ў той жа час складаюць арганічную частку агульнанацыянальнай мастацкай з’явы пад назвай “беларуская саломка”. Для практыкі саломапляцення ў Беларусі характэрна маштабнасць і пашыранасць бытавання. Актыўна займаюцца рамяством каля 200 майстроў, больш 20 з іх атрымалі ганаровае званне “Народны майстар Беларусі”, секцыя саломапляцення Беларускага саюза майстроў народнай творчасці ўключае звыш 80 майстроў. Іх творчасць шырока прадстаўлена на рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях мастацтваў і народнай творчасці, конкурсах і кірмашах. Віншуем носьбітаў і пераемнікаў цудоўнага рамяства “беларускай саломкі”, экспертаў і спецыялістаў устаноў культуры, якія прымалі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы матэрыялаў намінацыі, шматлікіх прыхільнікаў адметнага рамяства ў Беларусі і за яе межамі! Глядзіце больш матэрыялаў па гэтай тэме на сайтах https://ich.unesco.org/ і https://living-heritage.by/ Намінацыя “Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство і ўменні” пададзена ў ЮНЕСКА Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення (Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство і ўменні) Cтатус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымалі беларускія мастацкія практыкі саломапляцення Цыкл тэлеперадач пра майстэрства саломапляцення зняты на канале Беларусь 3 Беларускае майстэрства саломапляцення ў тэлерэпартажах
Форум для отзывов 11 не существует. |
|