Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ў 2021 годзе атрымалі 11 элементаў НКС
28.12.2021 На працягу 2021 году статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымалі 11 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны – гэта 7 рэгіянальных мастацкіх традыцый выцінанкі, традыцыйныя тэхналогіі бандарства ў Іванаўскім і ткацтва ў Лепельскім раёне, велікодны карагод ў Маладзечанскім і музычна-інструментальная традыцыя ў Смаргонсікім раёне. У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь на сённяшні дзень уключаны 156 адметных праяў нематэрыяльнай творчасці чалавека, з іх 105 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Спасылкі на адпаведныя пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь размешчаны ў раздзеле сайта Заканадаўства, а звесткі пра нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці ўключаны ў асобныя раздзелы Інвентара НКС: Мастацтва выцінанкі Брэсцкай вобласці Мастацтва выцінанкі Віцебскай вобласці Мастацтва выцінанкі Гомельскай вобласці Мастацтва выцінанкі Гродзенскай вобласці Мастацтва выцінанкі Магілёўскай вобласці Мастацтва выцінанкі Мінскай вобласці Тэхналогіі выбару драўлянага бандарнага посуду ў Іванаўскім раёне Ткацтва посцілак у тэхніцы аднабаковага перабору ў Лепельскім раёне Велікодны карагод ў аг.Маркава Маладзечанскага раёна Музычна-інструментальная традыцыя Смаргонскага раёна Форум для отзывов 1 не существует. |

